З верасня 2022/2023 навучальнага года ў дзяржаўнай установе адукацыці «Цяцерынская сярэдняя школа Круглянскага раена» функцыянуе 10 профільны клас педагагічнай накіраванасці, у якім навучаецца 5 вучняў, матываваных да набыцця ў далейшым прафесіі педагога. Асэнсаванню вучнямі профільнага класа спецыфікі прафесіі дапамагае наладжванне цесных сувязей і супрацоўніцтва з выкладчыкамі і студэнтамі Магілеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова. Вось і 14 снежня бягучага года мы паўдзельнічалі ў Дні даследчых праектаў, які адбыўся ва ўніверсітэце і быў прымеркаваны да Тыдня студэнцкай навукі. Нашы дзесяцікласніцы Мілана Арцюкоўская, Валерыя Багатка, Марыя Галубовіч прадставілі падрыхтаваныя пад кіраўніцтвам педагога школы Тамары Мікалаеўны Скарабагатай даследчыя праекты. Па выніках удзелу ў мерапрыемстве дыпломаў І ступені ўдастоены праекты Міланы Арцюкоўскай (“Ці магчыма жыцце без смеха?”) і Марыі Галубовіч (“Ацэнка і самаацэнка ў жыцці падлетка”). За даследчы праект “Быць агрэсіўным цяжка, або Чалавек са злом у душы – калека” Валерыя Багатка атрымала дыплом ІІ ступені.
Удзел у Дні даследчых праектаў садзейнічаў фарміраванню ў вучняў камунікатыўнай кампетэнцыі, арганізатарскіх і лідарскіх якасцей будучых педагогаў.
Таццяна Іосіфаўна Жукоўская, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Цяцерынскай сярэдняй школы Круглянскага раёна