Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.11.2024

Дзякуй тэхнапарку

Перад установай агульнай сярэдняй адукацыі стаіць задача максімальна накіраваць намагаганні на ўсебаковае развіццё здольнасцей вучняў, каб вырасціць адукаванае пакаленне, якое ў будучым зможа самааддана працаваць на карысць дзяржавы. Невыпадкова мы, педагогі, пастаянна задаёмся пытаннем: як найбольш эфектыўна падтрымаць таленавітую моладзь? І адказ тут адзін – ва ўкараненні практыка-арыентаванага навучання. Нельга не зазначыць, што неацанімую дапамогу ў гэтай справе нам аказвае Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк, дзе пасля адпаведнага адбору з вялікім задавальненннем і ахвотай праходзяць навучанне нашы старшакласнікі з профільных груп педагагічнай накіраванасці.

Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк нездарма лічыцца элітнай сучаснай установай, куды марыць трапіць амаль кожны матываваны да навукі вучань. Выпускнікі тэнапарка атрымліваюць вопыт падрыхтоўкі і абароны першых навуковых даследаванняў, публічных выступленняў, што абавязкова ім спатрэбіцца ў далейшым жыцці. Далучаюць дзяцей да навукі вопытныя вузаўскія выкладчыкі – прафесіяналы сваёй справы. Велізарнае значэнне мае і прадастаўленая вучням магчымасць абменьвацца ведамі і думкамі з іншымі навучэнцамі тэхнапарка – такімі ж неабыякавымі, актыўнымі і захопленымі навукай і адкрыццямі.

Па накірунку “Энергетыка будучага” займаўся ў тэхнапарку нашмінулагодні выпускнік Дзяніс Глінскі, які ў цяперашні часпаспяхова працягвае адукацыю ў МДУ імя А.А.Куляшова.Днямі ў тэхнапарк для навучання па накірунку “Прыродныя рэсурсы” адправіцца адзінаццацікласнік Аляксандр Лазаковіч, які таксама марыць звязаць свой далейшы лёс з педагогікай.

Вярнуўшыся ў школу пасля навучання ў тэхнапарку, вучні аднагалосна адзначаюць карысць праходжання падрыхтоўкі па рэалізацыі даследчых праектаў; дзеляцца светлымі ўражаннямі, якія застаюцца ад новых цікавых знаёмстваў і зносін.Тэхнапарк дае магчымасць пашыраць веды усім зацікаўленым і здольным вучням, у тым ліку з сельскай мясцовасці, з глыбінкі.Такім чынам, нельга не пагадзіцца з трапным выказваннем Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванца аб тым, што Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк – гэта фактычная кузня маладых талентаў, якія ў будучым змогуць упэўнена выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні для далейшага росквіту роднай Беларусі.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце  Жукоўская Т.І.

Разделы сайта