Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2024

Дзень роднай мовы.

На працягу апошніх гадоў 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, заснаваны ЮНЭСКА па ініцыятыве Бангладэш.  Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне  ўнікальных  гаворак і захаваць моўную разнастайнасць,  падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама  забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай  мовай.   Сёння прэстыжна  валодаць замежнымі мовамі: англійскай, нямецкай, кітайскай. А роднай, беларускай? Беларускую мову  мы вывучаем у школе, каледжы,  нядрэнна разумеем, але мала ёю карыстаемся  і свабодна  на ёй гаворым. Для большасці грамадзян нашай краіны пастаянным сродкам зносін з’яўляецца руская мова. Таму з мэтай папулярызацыі роднага, беларускага слова ў ДУА «Цяцерынскі сярэдняя школа імя А. С. Лукашэвіча»  з 20 лютага па 22 лютага 2024 года прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.  На працягу гэтага перыяду для вучняў і настаўнікаў у кабінеце працавала выстава мастацкай літаратуры «Гучы праз вякі, мая родная мова!» Таксама ва ўстанове адукацыі прайшла акцыя «Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску», мэтай якой было выхаванне ў вучняў любові і павагі да роднай мовы, гісторый і культуры беларускага народа. Класнымі кіраўнікамі 3-11 класаў былі падрыхтаваны і праведзены разнастайныя мерапрыемствы (з улікам узроставых асаблівасцей дзяцей). Гэта і конкурсныя праграмы «У свеце слоў» (3-4 клас) «Вандроўка ў родную мову»(5 клас), «Размаўляем па-беларуску»(6 клас), віктарына «Каралеўства мовы і літаратуры» (7клас), інтэлектуальныя гульні  «Пяць зорак» (8-9 клас),  «Лепшыя  беларусазнаўцы»(10-11 клас).  Таксама ў кожным класе праводзіліся інфармацыйныя і класныя гадзіны, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, анкетаванне «Мае адносіны да роднай мовы». Пад кіраўніцтвам настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры вучні нашай установы адукацыі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў «Беларуская казка», конкурсе сачыненняў «Ці патрэбна беларусам родная мова?», акцыі «Чытаем родныя радкі», лінгвістычным конкурсе «Буслік-2024», дзе вучні паспрабавалі сябе ў ролі юных мастакоў, пісьменнікаў і паэтаў, а таксама прадэманстравалі свае аратарскія ўменні, інтэлектуальныя здольнасці.   Хочацца верыць, што усе вучні, якія душой дакрануліся  да багатай  культурнай спадчыны беларускага народа, будуць імкнуцца, каб роднае слова гучала ў вяках.

Настаўнік беларускай мовы  Дзмітрый Анатольевіч Ігнатковіч

 

Разделы сайта