Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Бацькам дашкольнікаў

Аб магчымасці атрымання адукацыі на беларускай мове

ва ўстановах адукацыі  Круглянскага раёна

У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (глава 9  артыкул 90) мова навучання і выхавання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі з улікам пажаданняў законных прадстаўнікоў выхаванцаў.
Могуць стварацца групы з беларускай мовай навучання і выхавання па запыце законных прадстаўнікоў дзяцей на падставе пісьмовай заявы ва ўстанову дашкольнай адукацыі.

У Круглянскім раёне функцыянуе 5 устаноў адукацыі, у якіх створаны ўмовы для атрымання дашкольнай адукацыі і адукацыйны працэс ажыццяўляецца на беларускай мове.

Установа адукацыі

Адрас установы дашкольнай адукацыі

Колькасць груп

ва ўстанове адукацыі

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Філатаўская сярэдняя школа»

213191, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н,

в. Філатава вул.Лавянецкага,42
тэл. 75 325, 75 349

1

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рубежская сярэдняя школа»

213193, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н

в. Рубеж

вул. Паркавая, 28

тэл. 74 939, 74 833

1

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Кручанская сярэдняя школа»

213197, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н

в. Круча  

вул. Школьная,2

тэл. 73 867, 73 868

1

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цяцерынская сярэдняя школа»

213186, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н

в. Цяцерына

вул. Цэнтральная, 6

тэл. 74 434, 74 417

3

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Комсеніцкая  сярэдняя школа»

213184, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н

в. Комсенічы перавулак Школьны,1

тэл. 38 683, 38 691

2

У адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўсіх установах адукацыі вядзецца работа па развіцці беларускага маўлення, азнаямленні з культурнай спадчынай Беларусі: праводзяцца заняткі, святы, ранішнікі, гульні і забавы на беларускай мове.

Пастаноўка на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў накіраванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі, вядзецца ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 234 ад 16 жніўня 2011 года. Згодна з пунктам 6 пастановы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь № 39 ад 7 мая 2009 года “Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вядзення справаводства па адміністрацыйных працэдурах у дзяржаўных органах і іншых арганізацыях”, на падставе пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23.02.2018 № 02-02-18/1672/дс/ “Аб пашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі” ў рэгістрацыйна-кантрольныя формы будзе ўключаны рэквізіт, для забеспячэння ўліку заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх на выбар мовы навучання ва ўстанове дашкольнай адукацыі. 

Разделы сайта